:

Тэрміновая дапамога грамадзянам Беларусі

У непрацоўны час, а таксама ў выхадныя і святочныя дні па мабільным тэлефоне:

+48 660 012 074 - Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве;

+48 509 698 811 - Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку;

+48 605 048 505 - Консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай Падлясцы.

Даведачная інфармацыя па тэлефоне экстраннай сувязі не прадастаўляецца!


У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, якая ставіць пад пагрозу жыццё, здароўе альбо маёмасць, варта звяртацца па тэлефоне 112 (агульны нумар, па якім аўтаматычна ажыццяўляецца злучэнне з аператарам экстранных службаў, тэрытарыяльна размешчаных найбольш блізка да абаненту).

Шпаркасць рэагавання залежыць ад таго, якім чынам аператару перадаецца інфармацыя аб здарэнні. У гэтай сувязі неабходна назваць сваi імя і прозвішча, коратка апісаць сітуацыю і агучыць адрас месца здарэння. Казаць трэба выразна, па сутнасці, як мага дакладней адказваць на пытанні аператара. Не раз'ядноўвацца з аператарам да таго часу, пакуль ён не агучыць выразнае распараджэнне.

Таксама экстранныя службы выклікаюцца па наступных тэлефонах: 997-паліцыя, 998-пажарная служба, 999-служба хуткай медыцынскай дапамогі.

У надзвычайных сітуацыях (у выпадку смерці сваяка, затрымання, арышту, дарожна-транспартнага здарэння) варта звяртацца ў консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча:

♦ Варміньска-Мазурскае і Падляшскае ваяводства — Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

панядзелак-пятніца з 8:00 да 12:00 і з 13:00 да 17:00 па тэлефоне + 48 (85) 664 99 40.

У непрацоўны час, а таксама ў выхадныя і святочныя дні па мабільным тэлефоне +48 509 698 811.

♦ Люблінскае і Падкарпацкае ваяводства — консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай Падлясцы.

панядзелак-пятніца з 8:00 да 12:00 і з 13:00 да 16:00 па тэлефоне + 48 (83) 342 18 14.

У непрацоўны час, а таксама ў выхадныя і святочныя дні па мабільным тэлефоне +48 605 048 505.

Мазавецкае, Свентакшыскае, Малапольскае, Лодзінскае, Сілезскае, Апольскае, Ніжнесілезскае, Любускае, Велькапольскае, Паморскае, Куяўска-Паморскае і Заходнепаморскае ваяводства — консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

панядзелак-пятніца з 8:00 да 12:00 і з 13:00 да 16:00 па тэлефоне + 48 (22) 742 07 20.

У непрацоўны час, а таксама ў выхадныя і святочныя дні па мабільным тэлефоне +48 660 012 074.


Што для вас не можа зрабіць беларускі консул?

Аплаціць выдаткі на ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Беларусь.

У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, ўмешвацца у судовы разгляд.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці