Беларуска-польскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
З усталявання дыпламатычных адносін у 1992 годзе Польшча з'яўляецца адным з вядучых эканамічных партнёраў Беларусі.
Для стымулявання беларуска-польскіх эканамічных сувязяў Мінск і Варшава стварылі Сумесную Беларуска-Польскую камісію па эканамічным супрацоўніцтве, дзейнасць якой была скіравана на развіццё прававой базы, наладжванне прамысловых і дзелавых кантактаў, а таксама вызначэнне перспектыўных напрамкаў эканамічнага супрацоўніцтва.
На дадзены момант праца камісіі прыпынена па ініцыятыве польскага боку.
Польшча традыцыйна ўваходзіць у дзясятку эканамічных партнёраў Беларусі па аб'ёме гандлю і інвестыцыях. Большасць польскіх кампаній у Рэспубліцы Беларусь працавала ў свабодных эканамічных зонах з выкарыстаннем падатковых і мытных пераваг.
З 2022 года гандаль таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і Польшчай, які раней ацэньваўся ў некалькі мільярдаў еўра, дэманструе стабільную тэндэнцыю да зніжэння. У выніку ўвядзення ЕС абмежавальных мер, а таксама польскіх нацыянальных санкцый, якія парушаюць міжнароднае права, ў апошнія гады пастаўкі ў РП шэрагу беларускіх тавараў (вагоны, матэрыялы дрэваапрацоўчай прамысловасці, калійныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы і г.д.), запатрабаваных польскай эканомікай і спрыяючых яе канкурэнтаздольнасці, спыніліся.
У апошнія гады ў выніку санкцый таксама значна знізілася роля Польшчы як пастаўшчыка ў Беларусь садавіны, гародніны, паперы, палімераў, пластыкавых вырабаў, лекаў, металічных канструкцый і запасных частак для аўтамабіляў і трактароў, прадуктаў харчавання. Нішы, вызваленыя польскімі кампаніямі, актыўна запаўняюцца пастаўшчыкамі з іншых краін, а таксама айчыннымі прадпрыемствамі.
На бягучым этапе эканамічнае супрацоўніцтва з Польшчай носіць абмежаваны характар. Разам з прамымі санкцыйнымі абмежаваннямі гандлёвым адносінам таксама перашкаджаюць бар'еры ў сферы лагістыкі і разлікаў.