:

Двухбаковыя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай былі ўсталяваны 2 сакавіка 1992 года.

У лістападзе 1990 года адбыўся першы візіт у Мінск польскага Міністра замежных спраў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі і прызнання яе Польшчай у кастрычніку 1991 года была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседcтве, узаемазразуменні і супрацоўніцтве, а 23 чэрвеня 1992 года – базавы палітычны прававы акт – Дагавор аб добрасуседcтве і дружалюбным супрацоўніцтве.

У 1992 годзе бакі заключылі шэраг пагадненняў у такіх канкрэтных сферах, як міжнародныя перавозкі, пазбяганне двайнога падаткаабкладання, абарона інвестыцый, пагранічныя пераходы і г.д.

У сакавіку 1996 года адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Польшчы. У 2003 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбылася яшчэ адна сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Польшчы, якая дала імпульс супрацоўніцтву дзвюх краін у шэрагу напрамкаў, перш за ўсё ў эканамічнай сферы. У выніку, у 2003-2005 гадах адбыліся сустрэчы, перамовы прэм’ер-міністраў, сакратароў саветаў бяспекі, віцэ-прэм’ераў, міністраў замежных спраў, эканомікі, транспарту, будаўніцтва, інфраструктуры, кіраўнікоў памежных і мытных служб.

У 2008-2009 гадах адбыўся шэраг сустрэч на ўзроўнях намеснiкаў прэм’ер-міністраў і міністраў замежных спраў.

У верасні 2009 года прэм’ер-міністры Беларусі і Польшчы сустрэлiся ў Гданьску.

У лютым 2010 года Міністр замежных спраў Беларусі наведаў Варшаву, у лістападзе адбыўся візіт у Мінск Міністра замежных спраў Польшчы.

У жніўні 2014 года адбыўся візіт у Польшчу Міністра замежных спраў Беларусі. Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі і Польшчы ў 2014 годзе сустракаліся двойчы: у Брэсце падчас беларуска-польскага форума “Добрасуседства” і ў Варшаве на пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Польскай Камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва і на Беларуска-Польскім інвестыцыйным форуме.

У сакавіку 2016 года Беларусь наведаў Міністр замежных спраў Польшчы, у кастрычніку адбыўся візіт у Варшаву Міністра замежных спраў Беларусі. У гэтым жа годзе прайшлі візіты ў Беларусь Віцэ-прэм’ера і – упершыню ў гісторыі дыпламатычных адносінаў – Маршала Сената Польшчы.

 

 

2 сакавіка 2017 года прэзідэнты Беларусі і Польшчы абмяняліся пратакольнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж краінамі.

У лютым 2019 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Польшчу Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Паміж Беларуссю і Польшчай створаны шэраг двухбаковых міжурадавых механізмаў супрацоўніцтва, якія ўжо паказалі сваю эфектыўнасць (Камісія па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, Трансгранічная камісія, Камісія па справах культурна-гістарычнай спадчыны і інш.). Адбываюцца рэгулярныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін: на ўзроўні намеснікаў міністраў і кіраўнікоў адпаведных дэпартаментаў.

У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Беларусь зацікаўлена ў сяброўскіх і добрасуседскіх адносінах з Польшчай і іх развіцці па ўсіх напрамках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, культурным, навуковым і г.д.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці