Асаблівасці афармлення ўязных віз у Нацыянальным аэрапорце “Мінск”

Выдача ўязных віз у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” ажыццяўляецца ўпраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў (УУІ ГКУ).

Выдача віз ажыццяўляецца кругласутачна. 

Дакументы візавай падтрымкі (напрыклад, арыгінал хадайніцтва, а таксама яго копія) прадастаўляюцца ва УУІ ГКУ загадзя, не пазней чым за 2 рабочых дні да мяркуемай даты прыбыцця іншаземца.

Прыём дакументаў візавай падтрымкі ажыццяўляецца ў інфармацыйным пункце УУІ ГКУ, размешчаным на першым паверсе 1-2 cектараў аэравакзальнага комплекса Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” у рабочыя дні з 10.30 да 13.30 пры асабістым звароце. У выхадныя і святочныя дні інфармацыйны пункт УУІ ГКУ не працуе. Дакументы візавай падтрымкі могуць быць таксама накіраваны поштай (на адрас: 220054, г.Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорту “Мінск”, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў).

— Увага!

На копіі прадстаўленага дакумента візавай падтрымкі супрацоўнік УУІ ГКУ, які прымае хадайніцтвы, ставіць адзнаку ў выглядзе штампа, якая пацвярджае прыём дакументаў візавай падтрымкі. Наяўнасць гэтай адзнакі з’яўляецца абавязковым патрабаваннем авіяперавозчыкаў пры рэгістрацыі на рэйс замежных грамадзян, якія не маюць сапраўдных віз Рэспублікі Беларусь. Прымаючы пад увагу вышейпададзенае, раім накіроўваць копію дакумента візавай падтрымкі з адзнакай  УУІ ГКУ (электроннай поштай, факсімільнай сувяззю і г.д.) запрошаным замежным грамадзянам для прадстаўлення супрацоўнікам авіякампаній падчас рэгістрацыі на рэйс.

У выпадку цяжкага захворвання або смерці блізкага сваяка або члена сям’і іншаземца дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены у момант падачы дакументаў, неабходных для разгляду візавай заяўкі.

Афармленне кароткатэрміновых уязных віз з мэтай вучобы і групавых віз ажыццяўляецца только ў прысутнасці прадстаўніка арганізацыі, якая аформіла запрашэнне/хадайніцтва аб выдачы візы ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Замежным грамадзянам, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, візы Рэспублікі Беларусь упраўленнем па пытаннях ўезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення не афармляюцца. Гэта катэгорыя грамадзян павінна звяртацца па атрыманне віз да паездкі ў Рэспубліку Беларусь у замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Пры неабходнасці Вы можаце звяртацца да супрацоўнікаў УУІ ГКУ па тэлефонах + 375 (17) 279 20 58, + 375 (17) 279 28 72. 

Са стаўкамі консульскіх збораў за разгляд хадайніцтваў аб афармленні ўязных віз Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” можна азнаёміцца тут.

Версія для друку