:

Міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

Асноўныя міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

1. Дагавор паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Польскай Народнай Рэспублікі аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы. Падпісаны ў Маскве 16 жніўня 1945 г. Увайшоў у сілу 5 лютага 1946. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца правапераемніцай дадзенага дагавора.

2. Дагавор паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Польскай Народнай Рэспублікі аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пагранічных пытаннях. Падпісаны ў Маскве 15 лютага 1961 г. Увайшоў у сілу 20 верасня 1961 г. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца правапераемніцай дадзенага дагавора.

3. Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб усталяванні дыпламатычных адносін. Падпісана ў Варшаве 2 сакавіка 1992 г. Увайшло ў сілу 2 сакавіка 1992 г.

4. Консульская Канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча. Падпісана ў Варшаве 2 сакавіка 1992 г. Увайшла ў сілу 28 студзеня 1994 г.

5. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытаннях арганізацыі перавозак. Падпісана ў Мінску 30 сакавіка 1992 г. Увайшло ў сілу 30 сакавіка 1992 г.

6. Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб узаемным садзейнічанні і абароне інвестыцый. Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г. Увайшло ў сілу 18 студзеня 1993 г.

7. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанні стварэння польска-беларускага камерцыйнага банка. Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г. Увайшло ў сілу 6 жніўня 1992 г.

8. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб асноўных прынцыпах трансгранічнага супрацоўніцтва. Падпісана ў Варшаве 24 красавіка 1992 г. Увайшло ў сілу 20 кастрычніка 1992 г.

9. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанні пагранічных пераходаў. Падпісаны ў Варшаве 24 красавіка 1992 г. Увайшоў у сілу 15 кастрычніка 1992 г.

10. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб міжнародных аўтамабільных зносінах. Падпісана ў Мінску 20 мая 1992 г. Увайшло ў сілу 28 снежня 1995 г.

11. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб чыгуначных зносінах праз дзяржаўную мяжу. Падпісана ў Мінску 20 мая 1992 г. Увайшло ў сілу 9 студзеня 1993 г.

12. Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве. Падпісаны ў Варшаве 23 чэрвеня 1992 г. Увайшоў у сілу 30 сакавіка 1993 г.

13. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогіі. Падпісаны ў Мінску 18 лістапада 1992 г. Увайшоў у сілу 18 лістапада 1992 г.

14. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб пазбяганні падвоенага падаткаабкладання даходаў і маёмасці. Падпісана ў Мінску 18 лістапада 1992 г. Увайшло ў сілу 31 ліпеня 1993 г. Дзейнічае ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасць з 01.01.1994.

15. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб паветраных зносінах. Падпісана ў Варшаве 8 чэрвеня 1993 г. Увайшло ў сілу 5 красавіка 1996 г.

16. Дагавор Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах. Падпісаны ў Мінску 26 кастрычніка 1994 г. Увайшоў у сілу 30 ліпеня 1995 г.

17. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Падпісаны ў Мінску 26 кастрычніка 1994 г. Увайшоў у сілу 18 красавіка 1997 г.

18. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб ахове месцаў памяці і пахаванні ахвяраў войнаў і рэпрэсій. Падпісана ў Брэсце 21 студзеня 1995 г. Увайшло ў сілу 8 сакавіка 1996 г.

19. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Падпісана ў Варшаве 25 сакавіка 1995 г. Увайшло ў сілу 5 сакавіка 1997 г.

20. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемным працаўладкаванні грамадзянаў. Падпісана ў Варшаве 27 верасня 1995 г. Увайшло ў сілу 26 лютага 1996 г.

21. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г. Увайшло ў сілу 13 жніўня 1998 г.

22. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне турызму. Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г. Увайшло ў сілу 1 ліпеня 1996 г.

23. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі. Падпісана ў Варшаве 27 лістапада 1995 г. Увайшло ў сілу 29 красавіка 1996 г.

24. Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб будаўніцтве аўтадарожнага маста праз рэку Заходні Буг на аўтадарожным памежным пераходзе Казловічы-Кукурыкі на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Падпісаны ў Заборку 9 лістапада 1999 г. Увайшоў у сілу 28 сакавіка 2000 г.

25. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі дарогі, якая злучае беларускі памежны пункт пропуску “Брузгі” з польскім памежным пунктам пропуску ў Кузніцы Беластоцкай на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Падпісана ў Баброўніках 24 чэрвеня 2002 г. Увайшло ў сілу 24 чэрвеня 2002 г.

26. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю. Падпісана ў Мінску 8 снежня 2003 г. Увайшло ў сілу 5 сакавіка 2005 г.

27. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эканамічным супрацоўніцтве. Падпісана ў Варшаве 30 красавіка 2004 г. Увайшло ў сілу 25 лістапада 2005 г.

28. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змены ў Артыкул 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанні памежных пераходаў ад 24 красавіка 1992 года. Заключана шляхам абмену нотамі ад 2 сакавіка 2005 г. і 29 сакавіка 2005 г. Увайшло ў сілу 30 сакавіка 2005 г.

29. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Падпісана ў Варшаве 28 красавіка 2005 г. Увайшло ў сілу 12 снежня 2005 г.

30. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі памежнага ўчастка Аўгустоўскага канала. Падпісана ў Аўгуставе 8 чэрвеня 2005 г. Увайшло ў сілу 26 студзеня 2006 г.

31. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці памежнага пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале. Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 29 чэрвеня 2005 г. і 3 лістапада 2005 г. Увайшло ў сілу 4 лістапада 2005 г.

32. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці памежнага пераходу Белавежа-Перароў для міжнароднага беставарнага руху асобаў пешшу або з выкарыстаннем веласіпедаў, якія знаходзяцца ў іх асабістым карыстанні. Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 10 чэрвеня 2005 г. і 29 чэрвеня 2005 г. Увайшло ў сілу 30 чэрвеня 2005 г.

33. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні зменаў у Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю ад 8 снежня 2003 года. Заключана шляхам абмену нотамі ад 24 кастрычніка 2005 г. і 7 жніўня 2006 г. Увайшло ў сілу 12 мая 2007 г.

34. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзянаў. Здзейснена шляхам абмену нотамі ад 5 снежня 2007 г. і 20 снежня 2007 г. Увайшло ў сілу 6 жніўня 2008 г.

35. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча. Падпісана ў Вільнюсе 16 верасня 2009 г. Увайшло ў сілу 25 кастрычніка 2010 г.

36. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджвання катастроф, стыхійных бедстваў, іншых надзвычайных сітуацый, а таксама ліквідацыі іх вынікаў Падпісана ў Беластоку 23 красавіка 2015 г. Увайшло ў сілу 27 студзеня 2017 г.

37. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Падпісана ў Варшаве 20 ліпеня 2016 г. Увайшло ў сілу 29 снежня 2016 г.

38. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трангранічных водаў. Падпісана ў Белавежы 7 лютага 2020 г. Увайшло ў сілу 26 лістапада 2020 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці