:

Навучальныя установы з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Польшчы

На сённяшні дзень у Польшчы беларускую мову як дадатковы прадмет вывучаюць у 25 пачатковых школах, 17 гімназіях, 3 агульнадукацыйных ліцэях – у Гайнаўцы, Бельску Падляскім і  Беластоку. Дзейнічае дзіцячы садок з польскай і беларускай мовай навучання ў Беластоку і беларускамоўныя групы ў дзіцячым садку №1 у Гайнаўцы.

Выкладанне беларускай мовы, гісторыі і культуры таксама ажыццяўляецца ў польскіх вышэйшых навучальных установах:

♦Варшаўскім універсітэце на кафедры беларусістыкі (створана ў 1957 г., з’яўляецца старэйшай за межамі Беларусі)
02-678 Warszawa, ul. Szturmowa 4, p.406
Tel./fax (22) 55 34 252

♦ Беластоцкім універсітэце на кафедры беларускай этнафілалогіі
15-097 Białystok, ul. M. Skłodowskiej-Curie 14
Tel./fax (85) 745 70 01, 744 77 49

♦ Універсітэце імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне (аддзел беларусістыкі)
20-031 Lublin, pl. M. Curie-Skłodowskiej 5
Tel. (81) 537 26 41

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці