Парадак доступу ў Консульства
Паважаныя грамадзяне!
Звяртаем увагу на забарону праноса наведвальнікамі на тэрыторыю замежнай ўстановы наступных прадметаў:
- халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў, спецыяльна вырабленых або прыстасаваных прадметаў, а таксама іншых рэчываў, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду;
- імітатараў і муляжоў халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;
-эмблем, сімвалаў, плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
- піратэхнічных вырабаў (феерверкі, ракеты і інш.);
- алкогольных напояў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
- безалкагольных напояў ёмістасцю больш за 0,5 літра, а таксама ў шкляной або бляшанай тары або з далікатнага, б'ючагася, цвёрдага або непразрыстага матэрыялу;
- лазерных прылад (указкі і інш.); прылад з функцыямі фота-відэа і аўдыёзапісу (фота, відэакамеры, дыктафоны, смартфоны, планшэты і інш.);
- iншых прадметаў (рэчаў), забароненых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.