:

Патрабаванні да дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча, прымаюцца пры ўмове наяўнасці апастыля на гэтых дакументах і засведчанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Пасведчанне перакладу можна ажыццявіць наступнымі спосабамі:

у Рэспубліцы Беларусь — перакладчыкам, сапраўднасць подпіса якога засведчана натарыусам Рэспублікі Беларусь;

у Рэспубліцы Польшча — прысяжным перакладчыкам.

Прастаўленне апастыля на дакументах, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Пры звароце за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры прадстаўляецца поўная выпіска акта грамадзянскага стану (odpis zupełny aktu urodzenia, odpis zupełny aktu małżeństwа), калі ён зарэгістраваны кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча.

Пры звароце ў Консульcтва за юрыдычна значнымі пытаннямі грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае таксама замежнае грамадзянства, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае дату яго атрымання.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці