:

Беларусы ў Польшчы

На тэрыторыі сучаснай Польшчы пражывае значная колькасць беларускага насельніцтва, якое мае статус нацыянальнай меншасці.

Паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва 2011 года, у Польшчы пражывае каля 46 тысяч этнічных беларусаў. Дакладна вызначыць колькасць беларусаў вельмі складана, даследчыкі называюць розныя лічбы — нават да 250 і болей тысяч. Абсалютная большасць з іх пражывае ў Падляскім ваяводстве, з якіх звыш 8 тысяч беларусаў – у Беластоку. У  чатырох гмінах Падляскага ваяводства (Чыжы, Дубічы Царкоўныя, Орля і Гайнаўка) беларусы складаюць пераважную большасць насельніцтва. У дзевяці гмінах ваяводства (у тым ліку ў двух гарадах – Бельску Падляскім і Гайнаўцы) беларусаў налічваецца больш за 20% ад агульнай колькасці насельніцтва.

У Польшчы актыўна дзейнічаюць грамадскія аб’яднанні беларускай нацыянальнай меншасці, распаўсюджваюцца беларускія навукова-публіцыстычныя выданні, дзейнічаюць творчыя калектывы беларусаў, у шэрагу адукацыйных устаноў вывучаецца беларуская мова.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці