Пасол Беларусі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
Уладзімір ЧУШАЎ
Нарадзіўся 8 лютага 1963 года ў Гомелі, Рэспубліка Беларусь.
У 1985 годзе скончыў з адзнакай Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, будаўнічы факультэт, у 1995 годзе – Беларускі дзяржаўны універсітэт, юрыдычны факультэт, у 1997 годзе – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, спецфакультэт замежных моў для работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання.
Працоўная дзейнасць
1985-1995 |
Выкладчык Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №103, намеснік дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №52, вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
1995-1998 |
Трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела дагаворна-прававога упраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
1998-2002 |
Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславіі |
2002-2006 |
Намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўправлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2006-2009 |
Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча |
2009-2011 |
Начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўправлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2011-2017 |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербіі, з 2013 года — па сумяшчальніцтве ў Чарнагорыі і Рэспубліцы Македонія |
2017-2019 |
Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і нацыянальнай бяспекі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь |
12 лютага 2019 |
Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча |
20 сакавіка 2019 |
Уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Польшча |
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.