Парадак аплаты консульскага збору
Каб пазбегнуць сітуацый з недаплатай альбо пераплатай консульскага збору настойліва рэкамендуем аплачваць консульскі збор пасля ўдакладнення супрацоўнікам консульскага аддзела Пасольства тыпу консульскага дзеяння і праверкі камплектнасці неабходных дакументаў.
Аплата консульскага збору за консульскія дзеянні ажыццяўляецца на разліковы рахунак Пасольства.
Рэквізіты рахунку:
Bank Millenium SA
ul. Stanisława Żaryna 2A, 02-593 Warszawa
Rachunek: 86 1160 2202 0000 0001 4261 8744
Ambasada Republiki Białoruś
ul. Wiertnicza 58 02-952 Warszawa.
Просім ўлічваць, што ўсе банкаўскія і іншыя плацяжы, што спаганяюцца за пералік плацяжоў, аплачваюцца заяўнікам самастойна і не могуць ўключацца ў консульскі збор. Консульскі збор павінен паступіць на рахунак Пасольства ў поўным аб'ёме.