Беларуска-польскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Інфармацыя аб дынаміцы беларуска-польскага гандлю таварамі ў 2014-2020 гадах (у млн. долараў ЗША)
Дынаміка беларуска-польскага гандлю таварамі ў 2014-2021 гг.
Па выніках 2021 года коштавы аб’ём беларуска-польскага таваразвароту склаў 3,25 млрд. дол. Гэта на 894,2 млн. дол. больш, чым у 2020 годзе.
Аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў 2,07 млрд дол. (165,9% у параўнанні з папярэднім годам), імпарту з Польшчы — 1,18 млрд. дол. (93,2%).
Польшча стала пятым знешнэканамічным партнёрам Беларусі па аб'ёме гандлю і сёмым інвестарам ў эканоміку Беларусі з паказчыкам 184,7 млн. дол. (129,4% у параўнанні з папярэднім годам).
Аб'ём польскіх інвестыцый у Беларусь ў 2018-2021 гг. прадстаўлены ў табліцы.
Большасць польскіх кампаній у Рэспубліцы Беларусь працуюць у свабодных эканамічных зонах з выкарыстаннем падатковых і мытных пераваг.
Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Польшчу з'яўляюцца чыгуначныя і трамвайныя вагоны, ДСП, багажныя паштовыя і іншыя несамаходныя вагоны, калійныя ўгнаенні і каменны вугаль.
Асноўныя пазіцыі імпарту з Польшчы ў Беларусь – садавіна, гародніна, папера, палімеры, пластыкавыя вырабы, лекі, металічныя канструкцыі і запасныя часткі для аўтамабіляў і трактароў, прадукты харчавання.
Узаемны гандаль паслугамі у 2021 годзе склаў 558,7 млн. дол. (126,8%).