:

Рэгіянальнае супрацоўнітва

Па стане на 1 жніўня 2019 года падпісана 84 дамовы аб партнёрскіх адносінах і супрацоўніцтве і 2 пагадненні аб намеры супрацоўніцтва паміж рознымі гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Польшчы.

З улікам усталявання цесных кантактаў паміж адміністрацыямі гарадоў-партнёраў пашыраюцца таксама кантакты ў арганізацыі і правядзенні эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных, культурных, адукацыйных, дабрачынных, спартыўных, турыстычных мерапрыемстваў.

26 ліпеня 2019 года падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Жыткавічы і Мендзыздрое.

Прапрацоўваецца падпісанне наступных дагавораў аб супрацоўнітцве з удзелам Смаргонскага раёна, г.Смаргоні, г.Скідзеля, г.Ашмяны, Заводскага раёна г.Мінска.

Перыядычна адбываюцца спатканні гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы. Пасля такіх мерапрыемстваў у Брэсце, Беластоку, Гродне і Баранавічах пятая сустрэча адбылася ў лістападзе 2019 года ў Маладзечне.

Галоўнымі тэмамі сустрэч традыцыйна з’яўляюцца супрацоўніцтва ў розных галінах гаспадаркі, сацыяльным сектары, а таксама сумесны ўдзел у міжнародных праектах, накіраваных на двухбаковае ўзаемадзеянне на карысць грамадзян, рэгіёнаў і краін.

5-7 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбыўся ХХІІ Форум «Дабрасуседства» з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі М.У. Мясніковіча і Маршала Сената Польшчы С. Карчэўскага.

Спіс рэгіёнаў і гарадоў Беларусі, якія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі і гарадамі Польшчы

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці