:

Віншаванне народу Польшчы з нацыянальным святам

11.11.2026 г.

ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Мінск, 11 лістапада 2026 года

Ад імя суайчыннікаў i ад сябе асабіста віншую народ Рэспублікі Польшча з Нацыянальным Святам Незалежнасці.
У сённяшніх умовах істотных выклікаў у Еўропе адносіны паміж Беларуссю i Польшчай, на жаль, значна ўскладніліся, што стала для нас выпрабаваннем на трываласць. Перакананы, праз абмены забаронамі i санкцыямі, агароджы i сцены пераадолець дадзеныя абставіны немагчыма. Мы маем розныя пазіцыі па шэрагу праблем — так было i будзе. Пытанне ў тым, цi зможам ставіцца да гэтай сітуацыі з разуменнем i накіраванасцю на дыялог, без канфрантацыі i абвінавачванняў.
Беларусь да такога ўзаемнага падыходу гатова i імкнецца. Мы цвёрда ўпэўнены, на крыўдзе суседа свайго шчасця не пабудаваць. Толькі шляхам аднаўлення сапраўдных павагі i даверу можна справіцца з любымі цяжкасцямі, вярнуцца да канструктыўнага развіцця камунікацыі, адрадзіць паспяховае супрацоўніцтва дзеля нашай агульнай карысці i будучыні нашчадкаў.
Шчыра жадаю жыхарам Польшчы міру, згоды, стабільнасці i працвітання.

Аляксандр Лукашэнка

 

Народу Рэспублікі Польшча

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці