:

Аб візіце на Падляшша

17.02.2021 г.

15 лютага супрацоўнікі Пасольства і Культурнага цэнтра Беларусі (КЦБ) наведалі Падляшскае ваяводства, дзе правялі працоўныя сустрэчы ў беларускіх грамадскіх арганізацыях, установах адукацыі і культуры.
Візіт адбываўся ў рамках запланаванай змены кіраўніцтва КЦБ. Замест Ілоны Юрэвіч, якая завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы, Цэнтр узначаліць Сяргей Балашчанка.
Падчас наведвання Беларускага грамадска-культурнага таварыства і перамоў з яго кіраўніком Янам Сычэўскім былі абмеркаваныя планы далейшай сумеснай дзейнасці ва ўмовах дзеючых каранцінных абмежаванняў у Беларусі і Польшчы.

Супрацоўніцтву ў этнаканфесіянальнай сферы была прысвечана сустрэча беларускіх прадстаўнікоў з дэпутатам Сейма Польшчы, галоўным рэдактарам часопіса “Праваслаўны агляд” Яўгенам Чыквіным і старшынёй Фонду Святога Канстанціна Астрожскага Аннай Радзюкевіч.
З войтам Гміны Орля Лявонам Паўлючуком адбылася плённая гутарка аб магчымасцях развіцця міжрэгіянальных кантактаў.

Пытанні ўзаемадзеяння ў галінах культуры і адукацыі абмяркоўваліся падчас сустрэч з дырэктарамі дамоў культуры ў Бельску Падляшскім і Орлі і кіраўніцтвам школ з вывучэннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім, Орлі і Дубінах.

У шэрагу сустрэч прыняла удзел Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці