:

Аб святкаванні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2023 г.

9 мая 2023 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы А.М. Часноўскі ўсклаў вянок да манументу на Мемарыяльным могілках-маўзалеі савецкіх воінаў у Варшаве.

У той жа дзень прадстаўнікі беларускага Пасольства ўсклалі вянок да помніка воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы, на Брудноўскiх могiлках польскай сталiцы.

Кіраўнік і прадстаўнікі Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку ўсклалі вянкі і кветкі да помніка савецкім воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне горада, на цэнтральных грамадзянскіх могілках, а таксама да двух месцаў пахавання на ваенных могілках Беластока.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Консульства Беларусі ў Бялай Падлясцы усклалі кветкі да помніка на месцы пахаванняў 40 тысяч ахвяраў філіяла канцлагера Фронтшталаг у вёсцы Калілаў, а таксама да мемарыялу па вуліцы Пшэмыслова ў Бялай Падлясцы, усталяванага на месцы пахаванняў загінулых савецкіх ваеннапалонных у Шталаг-307, і месцы гібелі польскіх грамадзян, расстраляных за дапамогу вязням лагера.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці