:

Аб міжнародным форуме-выставе «БРЭСТ 2022»

18.04.2022 г.

Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «БРЭСТ 2022» пройдзе ў Брэсце 18-19 мая 2022 года.
Штогод у Форуме бяруць удзел больш за 350 удзельнікаў: вышэйшыя дзяржаўныя асобы Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, афіцыйныя дэлегацыі з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі.
Галоўная тэма Форума — «Інвестыцыі, інавацыі і міжнароднае супрацоўніцтва». Праграма Форуму ўключае пленарнае пасяджэнне, секцыі па інвестыцыях, інавацыях, турызме і медыцыне, пагадненні аб партнёрстве, біржу кантактаў і супрацоўніцтва, наведванне прамысловых прадпрыемстваў, санаторна-курортных лячэбных устаноў і іншыя тэматычныя мерапрыемствы. Форум будзе арганізаваны ў змешанай форме (вочнай і завочнай), з магчымасцю аддаленага доступу.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца па наступнай спасылцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці