Аб урачыстых мерапрыемствах
23.02.2026 г.З нагоды святкавання 23 лютага 2026 года Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва і супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы ўрачыста ўсклалі вянок ля Цэнтральнага абеліска на Воінскіх могілках-маўзалеі савецкіх воінаў у Варшаве. Цырымонія прайшла ў атмасферы павагі і глыбокай удзячнасці подзвігу тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за мір і свабоду.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі аддалі даніну памяці загінулым воінам, ушанавалі іх мужнасць, стойкасць і самаахвярнасць. Былі адзначаны асаблівая значнасць гістарычнай памяці, непарыўная сувязь пакаленняў і важнасць захавання праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны.
Урачыстае мерапрыемства праведзена сумесна з кіраўніцтвам Пасольства Расійскай Федэрацыі і расійскімі дыпламатамі, а таксама прадстаўнікамі арганізацыі «Таварыства спадкаемцаў польскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны». Удзельнікі цырымоніі падкрэслілі важнасць кансалідацыі намаганняў дзеля захавання гістарычнай спадчыны і ўмацавання традыцый узаемнай павагі і супрацоўніцтва.
