:

Паведамленне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспублiцы Польшча ў адносінах да пытання стварэння выбарчага ўчастка для галасавання

07.02.2022 г.

Інфармуем, што ў сувязi з пагаршэннем эпiдэмiялагiчнай ciтуацыi ў Польшчы адпаведныя ўчасткi для галасавання з нагоды правядзення рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Польшча стварацца не будуць.

Азначанае рашэнне прынята на падставе часткі 2 артыкула 18, часткі 8 артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама пункта 6 Пастановы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2022 г. № 2 «Аб тлумачэнні парадку прымянення палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якія рэгулююць пытанні ўтварэння камісій па рэферэндуме».

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, змогуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права і прагаласаваць на ўчастках для галасавання ў Беларусі, у тым ліку ў перыяд датэрміновага галасавання. Пры гэтым беларускiя грамадзяне, якія часова знаходзяцца за мяжой і пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, змогуць прагаласаваць па месцы сваёй рэгістрацыі ў Беларусі.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой і дакументаваныя пашпартамі серыі РР, змогуць прагаласаваць на ўчастку для галасавання па месцы жыхарства дзяцей, бацькоў, родных братоў і сясцёр, бабкі, дзеда, унукаў, а таксама па месцы размяшчэння жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў іх уласнасці, альбо па месцы знаходжання гасцiнiцы пры прад'яўленні адпаведнага дакумента аб засяленні ў гасцiнiцу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці