:

Аб памятных мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі

09.05.2026 г.

9 мая 2026 года супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча разам з сем’ямі ўшанавалі памяць пахаваных савецкіх воінаў-вызваліцеляў і ўсклалі вянок да помніка на Брудноўскіх могілках. Падчас памятнай цырымоніі ўдзельнікі таксама ўсклалі жывыя кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаванне гістарычнай памяці пра подзвіг народаў, якія перамаглі нацызм, з’яўляецца важнай часткай агульнай духоўнай спадчыны і служыць напамінам пра высокі кошт міру, свабоды і незалежнасці.

8 мая 2026 года ў г. Беластоку адбыліся мерапрыемствы пры ўдзеле Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Беластоку, прымеркаваныя да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На двух вайсковых могілках г. Беластока — да месцаў пахавання савецкіх салдат і ваеннапалонных, а таксама на цэнтральных грамадзянскіх могілках да помніка воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне г. Беластока, Генеральны консул В.Саўчук сумесна з сакратаром праўлення Рускага культурна-асветніцкага таварыства ў Польшчы А.Раманчуком усклалі кветкавые кампазіцыи, аформленыя ў колерах дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Памяць савецкіх воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.

9 мая 2026 г. супрацоўнікі Консульства Рэспублікі Беларусь у г. Бяла-Падляска ўсклалі кветкі да мемарыяла на вуліцы Пшэмыслава, усталяванага на месцы пахавання загінулых савецкіх ваеннапалонных са шталага 307, а таксама на месцы гібелі польскіх грамадзян, расстраляных за дапамогу вязням лагера. Тут пахавана 27 тысяч чалавек. Яшчэ адзін мемарыял размешчаны ў н.п. Калілуў (Люблінскае ваяводства) — на месцы пахавання 40 тысяч савецкіх ваеннапалонных, ахвяр філіяла фронтшталага, лагера «С».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці