:

Аб удзеле ў “зялёнай” акцыі

19.04.2021 г.

17 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў прыняў уздзел у «зялёнай» акцыі па пасадцы дрэў у беларускай частцы Белавежскай пушчы. У мерапрыемстве, якое адбылося ў рамках рэспубліканскага суботніка, таксама прынялі ўдзел Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Ольштыне (Польшча) Я.Шынака, прадстаўнікі кампаній “Кранаспан”, “Шынака-мэбля”, сумесных прадпрыемстваў са Смаргоні, Гомеля, Магілёва, Брэста, Мінска, індывідуальныя прадпрымальнікі.

У беларускай частцы Белавежскай пушчы удзельнікамі было пасаджана 6000 саджанцаў хвойных дрэваў, у выніку чаго плошча нацпарка, занятая лесам, пашырылася на 1,7 га.

Сумесная «зялёная» акцыя прайшла ў сяброўскай атмасферы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці