:

Аб прэзентацыі зборніка твораў Гедыміна Радкевіча

20.12.2021 г.

17 снежня б.г. ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася прэзентацыя музычнага зборніка твораў выдатнага кампазітара другой паловы ХІХ стагоддзя Гедыміна Радкевіча.
У сваёй прамове на адкрыцці мерапрыемства Пасол Беларусі ў Польшчы Ўладзімір Чушаў адзначыў, што кампакт-дыск Радкевіча, які сёлета быў выпушчаны пры непасрэдным удзеле Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, з’яўляецца першым афіцыйным музычным выданнем нашага таленавітага зямляка, чыя творчасць на працягу дзесяцігоддзяў заставалася забытай. Такім чынам, менавіта дзякуючы беларускаму боку, творы Радкевіча сёння адкрываюцца для шырокай беларускай, еўрапейскай і сусветнай музычнай супольнасці.

Пасол падкрэсліў, што пытанні захавання і вяртання беларускай культурнай спадчыны з’яўляюцца аднымі з галоўных у дзейнасці Мінiстэрства замежных спраў i дыпламатычных мiсiй Беларусі за мяжой.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей музычнага вечара звярнуўся Першы намеснік Міністра культуры Беларусі Валерый Грамада.

У выкананні студэнтаў і выпускнікоў Акадэміі музыкі прагучалі абраныя творы Радкевіча.
Па заканчэнні вечара Пасол У.Чушаў перадаў рэктару Акадэміі музыкі Кацярыне Дулавай сто асобнікаў кампакт-дыску з музыкай Гедыміна Радкевіча для выкарыстання ў даследчай працы і вучэбным працэсе.

Больш інфармацыі аб гэтым мерапрыемстве і Гедыміне Радкевічы можна знайсці тут.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці