:

Аб святкаванні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2021 г.

9 мая 2021 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы А.М. Часноўскі і ваенны аташэ палкоўнік А.М. Бортнік сумесна з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі дыпламатычных місій Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі і Узбекістана ўсклалі вянок і кветкі да манументу на Мемарыяльным могілках-маўзалеі савецкіх воінаў у Варшаве.

У той жа дзень прадстаўнікі беларускага Пасольства сумесна з расійскімі калегамі ўсклалі вянок і кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы, на Брудноўскiх могiлках польскай сталiцы.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Консульства Беларусі ў Бялай Падлясцы усклалі кветкі да помніка на месцы пахаванняў 40 тысяч ахвяраў філіяла канцлагера Фронтшталаг у вёсцы Калілуў, а таксама да мемарыялу па вуліцы Пшэмыслова ў Бялай Падлясцы, усталяванаму на месцы пахаванняў загінулых савецкіх ваеннапалонных у Шталаг-307, і месцы гібелі польскіх грамадзян, расстраляных за дапамогу вязням лагера.

9 мая прадстаўнікі Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях за вызваленне горада на цэнтральных грамадзянскіх могілках, а таксама да двух месцаў пахавання савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на двух ваенных могілках Беластока.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці