:

Аб Беларуска-Польскіх днях эканамічнага супрацоўніцтва

11.03.2021 г.

11 сакавіка 2021 г. адбыліся Беларуска-Польскія дні эканамічнага супрацоўніцтва анлайн. У мерапрыемстве прыняў удзел Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі. Да ўдзельнікаў таксама звярнуліся Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, старшыня праўлення выставачнай кампаніі “Таргі Кельцэ” (арганізатара мерапрыемства) Анджэй Мохонь, старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты (стратэгічнага партнёр мерапрыемства) Казімеж Здуноўскі.
У выступленнях дакладчыкаў, якія, сярод іншага, прадстаўлялі Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі, Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн, Беларускую гандлёва-прамысловую палату, беларускія і польскія прадпрыемствы, юрыдычныя фірмы, былі разгледжаны найбольш актуальныя пытанні, якія тычацца двухбаковага гандлю, інвестыцый, турызму і нават дзелавога этыкету, а таксама адбыліся музычныя і кулінарныя прэзентацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці