:

Аб удзеле ў акцыі памяці з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2021 г.

22 чэрвеня Часовы павераны ў справах Беларусі Аляксандр Часноўскі і кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Сяргей Балашчанка разам з іншымі супрацоўнікамі беларускага Пасольства ўсклалі кветкі да брацкіх могілак савецкіх войнаў ў г.Замбруў (Падляскае ваяводства). Менавіта тут былі пахаваныя чырвонаармейцы, якія загінулі ў першыя дні вайны.

Беларускія дыпламаты таксама ўшанавалі памяць пахаваных побач звыш 12 тысяч байцоў і камадзіраў Чырвонай арміі, якія трапілі ў палон і загінулі ў фашысцкім канцлагеры у 1941-1942 гадах, а таксама савецкіх воінаў, што аддалі сваё жыццё пры вызваленні Польшчы у 1944 годзе.

Разам с усімі грамадзянамі Беларусі прынялі ўдзел у агульнанацыянальнай акцыі – Усебеларусскай мінуце маўчання ў памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці