:

Парадак аплаты консульскага збору

Каб пазбегнуць сітуацый з недаплатай альбо пераплатай консульскага збору настойліва рэкамендуем аплачваць консульскі збор пасля ўдакладнення супрацоўнікам Консульства тыпу консульскага дзеяння і праверкі камплектнасці неабходных дакументаў.

Аплата консульскага збору за консульскія дзеянні ажыццяўляецца на разліковы рахунак Консульства.

Просім ўлічваць, што ўсе банкаўскія і іншыя плацяжы, што спаганяюцца за пералік плацяжоў, аплачваюцца заяўнікам самастойна і не могуць ўключацца ў консульскі збор. Консульскі збор павінен паступіць на рахунак Консульства ў поўным аб'ёме.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці