Аб IV Фестывале беларускай культуры на Памор’і
11.04.2016 г.10 красавіка 2016 г. ў г. Румія (Паморскае ваяводства) святочным канцэртам завяршыўся IV Фестываль беларускай культуры на Памор’і.
У рамках фестывалю на працягу пяці дзён адбываліся канцэрты моладзевага эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам А.Кудзіна.
На заключным канцэрце прысутнічалі кіраўнікі гмін Гневіна і Вейхерава, г. Румія, супрацоўнікі Генеральнага консульства, беларускай дыяспары.