:

Аб змяненні парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь

Неабходнасць наяўнасці даведкі аб адсутнасці COVID-19

Іншаземцы, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь, павінны мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, у тым ліку ў сістэме «Путешествую без COVID-19», які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19.
Лабараторнае даследаванне (тэст) выконваецца на працягу трох сутак да перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (уключаючы дату яе перасячэння) метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі. У медыцынскім дакуменце аб выніках лабараторнага даследавання павінны быць указаны прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, дата правядзення і вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 (на беларускай, ці рускай, ці ангельскай мове).

Адсутнасць медыцынскага дакумента аб выніках лабараторнага даследавання з’яўляецца падставай для адмовы іншаземцам ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.

Патрабаванне наяўнасці адмоўнага ПЦР-тэсту не распаўсюджваецца на:

•    асоб, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах, па прапусках (праязных дакументах) Арганізацыі Аб'яднаных Нацый або па праязных дакументах Еўрапейскага саюза, а таксама суправаджаючых іх членаў сем'яў;
•    кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
•    іншаземцаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
•    іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
•    вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
•    членаў экіпажаў паветраных суднаў, суднаў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад, праваднікоў грузавых вагонаў міжнародных чыгуначных зносін;
•    грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы, у якую яны былi накiраваны юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
•    асоб, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленнем пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
•    асоб, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
•    грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
•    асоб, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд з Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Асобы, якія перавысілі 24-гадзінны тэрмін транзіту, праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прапускаюцца толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента аб выніках лабараторнага даследавання;
•    іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам;
•    асоб, якія маюць арыгінал альбо копію дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19. Курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 павінен быць завершаны ў перыяд ад 1 да 12 месяцаў да даты прыбыцця на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У дакуменце пра вакцынацыю павінны быць адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, дата заканчэння курса вакцынацыі (на беларускай або рускай і (або) англійскай мовах).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці