:

Канцэрт да Дня Перамогі

07.05.2021 г.

Дарагія сябры!
Прапануем вашай увазе невялікі відэаканцэрт, падрыхтаваны салістамі Гродзенскай абласной філармоніі да Дня Перамогі. У сітуацыі, калі пандэмія абмежавала нашыя магчымасці для асабістых сустрэч, звяртаемся да такога фармата узаемадзеяння з тымі, для каго гэты дзень увасабляе не толькі свята заканчэння самай жудаснай вайны ХХ стагоддзя, але і неад’емную частку фамільнай гісторыі.
Песні, якія гучаць у гэтым канцэрце, будуць вам, напэўна, добра вядомымі. Але гэта яшчэ адна добрая магчымасць паслухаць іх у вельмі прафесійным, прыгожым і па-чалавечаму шчырым выкананні нашых землякоў, зноў згадаць тыя трагічныя падзеі і тых людзей, якія здабылі перамогу, нават цаной уласнага жыцця.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці