:

Аб прадастаўленні даведкі аб адсутнасці перашкодаў для заключэння шлюбу ў Польшчы

УВАГА: Патрабаванні да прадастаўляемых дакументаў і парадак аплаты

Для атрымання даведкі аб адсутнасці перашкодаў для заключэння шлюбу на тэрыторыі Польшчы неабходна прадаставіць асабіста наступныя дакументы:

  • заява аб выдачы даведкі (запаўняецца загадзя, адсутнічае магчымасць запаўняць дакументы падчас прыёму);
  • пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка (у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Беларусь – выдадзенае кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь; у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Польшча – поўны выпіс з акта аб нараджэнні (odpis zupełny aktu arodzenia, на які паставіць у МЗС Польшчы апастыль, пасля чаго ажыццявіць пераклад на рускую або беларускую мову. Пасведчанне перакладу можа быць ажыццёўлена ў Рэспубліцы Беларусь перакладчыкам, сапраўднасць подпісу якога засведчана натарыусам Рэспублікі Беларусь, або ў Рэспубліцы Польшча прысяжным перакладчыкам); у выпадку нараджэння у іншай дзяржаве – выдадзенае кампетэнтным органам дзяржавы нараджэння, легалізаванае ва ўсталяваным парадку і суправаджанае натарыяльна засведчаным перакладам на рускую  або беларускую мову;
  • дакументы, якія пацвярджаюць скасаванне папярэдняга шлюбу – у выпадку, калі заяўнік раней знаходзіўся ў шлюбе;
  • дакументы, якія пацвярджаюць змену прозвішча заяўніка (у сувязі з заключэннем, скасаваннем шлюбу, пераменай) – у выпадку, калі заяўнік змяняў прозвішча, імя;
  • даведка аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, выдадзеная органам загс па месцы жыхарства (рэгiстрацыi) грамадзяніна ў Беларусі — для грамадзяніна, які мае рэгістрацыю (прапіску) на тэрыторыі Беларусі;
  • даведка польскага органа загса, якая пацвярджае адсутнасць запісу акта аб рэгістрацыі шлюбу (zaświadczenie o zamieszczonych lub niezamieszczonych w rejestrze stanu cywilnego danych dotyczących wskazanej osoby  или  zaświadczenie o stanie cywilnym)  -  для грамадзяніна, які знаходзіцца на сталым  консульскім уліку ў Пасольстве або дакументаванага пашпартам серыі РР;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Рэспублікі Польшча, які пацвярджае права на знаходжанне ў Рэспубліцы Польшча;
  • пашпарт або пасведчанне асобы (dowód osobisty) будучага мужа / жонкі;
  • поўная выпіска з запісу акта аб нараджэнні будучага мужа / жонкі у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Польшча – поўны выпіс з акта аб нараджэнні (odpis zupełny aktu arodzenia без перакладу); у выпадку нараджэння у іншай дзяржаве – выдадзенае кампетэнтным органам дзяржавы нараджэння, легалізаванае ва ўсталяваным парадку і суправаджанае натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мовую;
  • Дакументы, якія пацвярджаюць скасаванне папярэдняга шлюбу – у выпадку, калі будучы муж / жонка раней знаходзіўся(лася) ў шлюбе.

Консульскі збор за выдачу даведкі складае 50 еўра.

Заява лічыцца прынятай, калі пададзены ўсе вышэйпералічаныя дакументы, аформленыя належным чынам.

Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Польшча польскія кампетэнтныя органы праінфармаваныя аб парадку выдачы i змесце даведкі.

Даведка выдаецца на рускай/ беларускай мовах у дзень падачы заявы.

Тэрмін дзеяння даведкі – 6 месяцаў.


Пасольства ажыццяўляе прыём грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па консульскіх пытаннях па папярэднім запісе. Запісацца на прыём можна па тэлефоне (22) 742 07 10 па буднях з 08.00 да 11.45 і з 13.00 да 16.00 альбо e-mail: poland.consul@mfa.gov.by.

 


У звязку з узрослай колькасцю зваротаў заяўнікаў у консульскі аддзел Пасольства час чакання на прыём складае не меней за 7 месяцаў.


Спампаваць:

Заява

Узор даведкі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці