:

Міжурадавая камісія

У красавіку 2008 г. пачала работу Сумесная Беларуска-Польская камісія па эканамічнаму супрацоўніцтву.

У рамках камісіі дзейнічае шэсць рабочых груп: па транспарту, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, гандлю і інвестыцыям, турызму, а таксама ўзаемадзеяння ў выкарыстанні Аўгустоўскага канала.

26-27 лістапада 2018 г. у Рэспубліцы Польшча знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам для ўдзелу ў V пасяджэнні сумеснай беларуска-польскай Камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Падчас двухбаковай сустрэчы сустаршыняў беларускай і польскай частак Камісіі Уладзіміра Калтовіча і Міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы Ядвігі Эмілевіч былі абмеркаваныя найбольш актуальныя пытанні развіцця беларуска-польскіх эканамічных адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый, узаемнага гандлю, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя.


Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці