Аб зацвярджэнні ЦВК вынікаў выбараў Прэзідэнта Беларусі
04.02.2025 г.
3 лютага 2025 г. Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«У ЦВК прадстаўлены пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта аб выніках галасавання па абласцях і Мінску, на падставе якіх устаноўлены вынікі выбараў па краіне», — сказаў Ігар Карпенка. Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 6 903 994 чалавек. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкаў. Удзел у галасаванні прынялі 5 916 195 выбаршчыкаў.
Датэрмінова прагаласавалі 2 887 052 выбаршчыка. Па месцы знаходжання прагаласавалі 278.850 выбаршчыкаў. У дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання прынялі ўдзел у галасаванні 2 750 293 выбаршчыкаў.
За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:
- Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч — 5 136 293 галасоў выбаршчыкаў;
— Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч — 189740 галасоў выбаршчыкаў;
— Гайдукевіч Алег Сяргеевіч — 119 272 галасоў выбаршчыкаў;
— Канапацкая Ганна Анатольеўна – 109 760 галасоў выбаршчыкаў;
— Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч — 102789 галасоў выбаршчыкаў.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, за кандыдатуру якога пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82%, гэта значыць больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.