Аб памятных мерапрыемствах, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
20.06.2025 г.У рамках правадзімай работы па захаванні гістарычнай памяці, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, кіраўніцтва Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Польшчы і Генконсул Беларусі ў Беластоку 20 чэрвеня ўшанавалі памяць ахвяр нацызму і ўсклалі кампазіцыі кветак да помнікаў жыхарам вёсак Райск і Залешаны.