Аб правядзенні паказу кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа
05.09.2025 г.5 верасня 2025 года ў Пасольстве адбыўся паказ кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа з дэманстрацыяй дакументальных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм»: «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерці», на якім прысутнічалі каля 30 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікі польскіх палітычных партый, грамадскіх арганізацый, СМІ і блогасферы.
У пачатку мерапрыемства перад прысутнымі выступіла кіраўніцтва Пасольства і Генеральнага консульства ў Беластоку. Беларускія дыпламаты акцэнтавалі ўвагу аудыторыі на святкаванні ў 2025 г.
80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама на выніках работы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках прагляду кінадылогіі з удзельнікамі кінапаказу ў рамках круглага стала адбылося грунтоўнае абмеркаванне дакументальных фільмаў, у ходзе якога прысутнымі падкрэслена важнасць і актуальнасць праводзімай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка палітыкі па захаванні і абароне гістарычнай памяці вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама расследаванні зверстваў фашысцкіх акупантаў і іх паслугачоў у дачыненні да беларускага народа ў акупацыйны
і пасляваенны перыяд.
Прысутнымі гасцямі выказана падзяка за арганізацыю паказу кінадылогіі, пацверджана прынцыповая гатоўнасць у аказанні садзейнічання па дэманстрацыі названых фільмаў больш шырокай польскай аўдыторыі.