:

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народу Рэспублікі Польшча з нагоды Нацыянальнага Свята Незалежнасці

11.11.2022 г.

ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Мінск, 11 лістапада 2022 года

Паважаныя сябры,
Ад імя шматнацыянальнага беларускага народа сардэчна віншую палякаў са Святам Незалежнасці.
У цяперашні вельмі складаны і супярэчлівы час становіцца асабліва зразумела, як важна берагчы самастойнасць і незалежнасць сваей краіны, захоўваць мір, умацоўваць хрысціянскія каштоўнасці і ўзаемную адкрытасць.
Беларусь імкнецца да гарманічнага развіцця двухбаковых сувязей, дэманструе гатоўнасць будаваць масты дружбы, а не пагранічныя муры з калючым дротам. Наша геаграфічная блізкасць не можа і не павінна ператварацца ў інструмент шантажу ці пагрозы.
Сёлета мы адказна і свядома ўстанавілі бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы, надаўшы тым самым добрасуседству якасна новую вартасць.
На жаль, за грубыя памылкі адыёзных польскіх палітыкаў сёння павінны расплачвацца звычайныя грамадзяне вашай краіны. Штучна створаныя лжывыя вобразы ворагаў у асобе Беларусі і Расіі прывялі да пагаршэння ўзроўню жыцця ўсіх еўрапейцаў, падарвалі давер у міжнародных адносінах і прымусілі пакутаваць мільёны людзей.
Спадзяюся, што жыхары за Бугам гэта разумеюць і зробяць правільны выбар падчас маючай адбыцца палітычнай кампаніі.
Карыстаючыся нагодай, хацеў бы яшчэ раз падкрэсліць: ад духоўна і культурна вельмі блізкіх вам беларусаў ніколі не зыходзіла пагроза.
Як правільна адзначыў польскі класік, Беларусь нікога не рабавала і не забівала, з павагай ставілася да гасцей, была гатова падзяліцца нават апошняй лустай жытняга хлеба. Гэтыя словы і сёння захоўваюць актуальнасць.
Спадзяюся, што адкрытая пазіцыя беларусаў наладзіць канструктыўныя адносіны з палякамі на прынцыпах партнёрства, даверу і агульнай павагі ў бліжэйшы час сустрэне ўзаемны станоўчы адказ.
Дасылаю ўсім грамадзянам Польшчы сардэчныя пажаданні мірнага неба, салідарнасці і незалежнага выбару свайго лёсу і будучыні.

Аляксандр Лукашэнка

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці