Аб урачыстым мерапрыемстве
23.02.2025 г.З нагоды святкавання 23 лютага 2025 года Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, кіраўніцтва і супрацоўнікі Пасольства Рэспублики Беларусь у Польшчы ўсклалі вянок ля Цэнтральнага абелiска на Воінскіх могілках-маўзалеі савецкiх воінаў ў Варшаве.
Урачыстае мерапрыемства праведзена сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі Андрэевым С.В. і расійскімі дыпламатамі, а таксама прадсаўнікамі арганізацыі “Таварыства спадкаемцаў польскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны”.