Аб памятных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі
09.05.2024 г.9 мая 2024 г. кіраўніцтва і дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча з нагоды Дня Перамогі сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Рэспубліцы Польшчы і расійскімі дыпламатамі усклаі вянкі да манументу на Мемарыяльным могілках-маўзалеі савецкіх воінаў у Варшаве. Прадстаўнікі Пасольства Беларусі ўшанавалі памяць пахаваных савецкіх воінаў-вызваліцеляў і ўсклалі вянок да помніка на Брудноўскiх могiлках.
Мемарыяльны могілкі-маўзалей ў польскай сталіцы быў закладзены ў 1950 годзе. На плошчы 19,2 гектара пахаваны 22 тыс. савецкіх салдат, якія загінулі ў 1944-1945 гг. пры вызваленні горада ад нямецкай акупацыі падчас Варшаўска-Познаньскай аперацыі.
Знагоды 79-годдзя Перамогі ў Вялікай Ачыннай вайне кіраўнік і прадстаўнікі Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку 8 мая ўсклалі вянкок і кветкавыя кампазіцыі да помніка на цэнтральных грамадзянскіх могілках воінам Савецкай Армii, якія загінулі пры вызваленні Беластока, а таксама да месцаў пахавання савецкіх салдат на ваенных могілках Беластока.
Кіраўніцтва і прадстаўнікі Консульства Беларусі ў Бялай Падлясцы 9 мая усклалі кветкавыя кампазіцыі да помніка на месцы пахаванняў 40 тысяч ахвяраў філіяла канцлагера Фронтшталаг у вёсцы Калілаў, а таксама да мемарыялу па вуліцы Пшэмыслова ў Бялай Падлясцы, усталяванага на месцы пахаванняў загінулых савецкіх ваеннапалонных у Шталаг-307.