Круглы стол па тэме «Вялікая Перамога — гістарычная памяць і сучаснасць»
18.05.2024 г.16 мая 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча адбыўся круглы стол па тэме «Вялікая Перамога — гістарычная памяць і сучаснасць», прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Пасольства, Генеральны консул у Беластоку, прадстаўнікі «Таварыства спадчыны польскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны», «Рускага культурна-асветнага таварыства ў Польшчы», грамадска-палітычнага штотыднёвіка «Польская Думка».
У рамках правядзення круглага стала абмеркаваны пытанні абароны і прасоўвання гістарычнай праўды аб выніках Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны, а таксама подзвігу Чырвонай арміі і савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З прадстаўнікамі польскіх грамадскіх арганізацый і штотыднёвіка «Польская Думка » дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных, у тым ліку, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.