Віншаванне народу Польшчы з нацыянальным святам
11.11.2024 г.ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Мінск, 11 лістапада 2024 года
Паважаныя сябры,
Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна віншую ўсіх грамадзян Рэспублікі Польшча з нагоды нацыянальнага свята.
Нягледзячы на розныя складанасці, лес наканаваў нашым народам жыць побач, умацоўваць супрацоўніцтва і сяброўства, агульную хрысціянскую і культурную спадчыну, шырокія сувязі ў разнастайных галінах.
Сённяшнія ўзрушэнні геапалітычнага і рэгіянальнага характару, ахвярамі якіх становяцца звычайныя людзі, у чарговы раз нагадваюць нам пра высокую цану міру і пацвярджаюць безальтэрнатыўнасць захавання ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін.
Менавіта таму Беларусь робіць усё, каб спрасціць падарожжы, стварыць дадатковыя магчымасці для адпачынку, наведвання родных і блізкіх, усталявання карысных эканамічных сувязей.
Крок за крокам, па меры таго, як усё больш палякаў прыязджаюць у нашу краіну ў рамках бязвізавага рэжыму, умацоўваецца народная дыпламатыя, расце неабходнасць вяртання да нармальных адносін на міждзяржаўным узроўні. Веру, што хутка гэта натуральная патрэба абодвух грамадстваў будзе рэалізавана. Мінск гатовы працягваць працу ў дадзеным напрамку.
У святочны для вас дзень жадаю ўсім жыхарам суседняй Польшчы моцнага здароўя, дабра, шчасця і запрашаю ў гасцінную Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка
Народу Рэспублікі Польшча