:

Агенцтва БЕЛТА аб заяве кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі аб помніках савецкім салдатам

22.04.2022 г.

Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, 22 красавіка 2022 года кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка падчас Х з'езда Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане пракаментаваў знос помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям на Захадзе: «тое, што адбываецца на тэрыторыі еўрапейскіх краін, калі зносяць помнікі савецкім воінам-вызваліцелям, якія аддалі свае жыцці… Толькі ў Польшчы загінулі 600 тыс. нашых салдат і афіцэраў, якія вызвалялі гэтую краіну. Я ўжо не кажу, якія сур'ёзныя ахвяры былі ў Германіі пры ўзяцці Берліна. І вось тое, што сёння адбываецца, — выклікае асабіста ў мяне пачуццё абурэння, злосці. Як да гэтага можна ставіцца? Калі ўсе 80 гадоў усё гэта падтрымлівалі, з гэтым атоесамлівалі подзвіг савецкага салдата, вызваленне Еўропы ад карычневай чумы. Сёння гісторыю паварочваюць назад».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці