:

Патрабаванні да дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча

Пры звароце ў Пасольства па консульска-прававых пытаннях (выдача (абмен) пашпарта, афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, консульскі ўлік, афармленне пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, выпатрабаванне дакументаў, выдача даведак і інш.) неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў: 

Заявы і анкеты павінны быць запоўненыя загадзя.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча, прымаюцца пры ўмове наяўнасці апастыля на гэтых дакументах і засведчанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Пасведчанне перакладу можна ажыццявіць наступнымі спосабамі:

у Рэспубліцы Беларусь — перакладчыкам, сапраўднасць подпіса якога засведчана натарыусам Рэспублікі Беларусь;

у Рэспубліцы Польшча — прысяжным перакладчыкам.

Звяртаем увагу на тое, што пераклад павінен ўтрымліваць увесь тэкст арыгінальнага дакумента, перакладчык альбо заказчык не мае права скарачаць перакладзены тэкст. Адны і тыя ж імёны і назвы на мове перакладу павінны супадаць ва ўсіх прадстаўленых дакументах. Пераклад прозвішча і імя з замежных дакументаў (на рускую ці беларускую мову) павінен адпавядаць напісанню прозвішча і імя ў дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь.

Прастаўленне апастыля на дакументах, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Пры звароце за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры прадстаўляецца поўная выпіска акта грамадзянскага стану (odpis zupełny aktu urodzenia, odpis zupełny aktu małżeństwа), калі ён зарэгістраваны кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Польшча.

Пры звароце ў консульскі аддзел Пасольства за юрыдычна значнымі пытаннямі грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае таксама замежнае грамадзянства, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае дату яго атрымання.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці