Аб прадастаўленні даведкі аб адсутнасці перашкодаў для заключэння шлюбу ў Польшчы
УВАГА: Патрабаванні да прадастаўляемых дакументаў і парадак аплаты
Для атрымання даведкі аб адсутнасці перашкодаў для заключэння шлюбу на тэрыторыі Польшчы неабходна прадаставіць асабіста наступныя дакументы:
- заява аб выдачы даведкі (запаўняецца загадзя, адсутнічае магчымасць запаўняць дакументы падчас прыёму);
- пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (+ ксеракопія);
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка (у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Беларусь – выдадзенае кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь; у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Польшча – поўны выпіс з акта аб нараджэнні (odpis zupełny aktu arodzenia, на які паставіць у МЗС Польшчы апастыль, пасля чаго ажыццявіць пераклад на рускую або беларускую мову. Пасведчанне перакладу можа быць ажыццёўлена ў Рэспубліцы Беларусь перакладчыкам, сапраўднасць подпісу якога засведчана натарыусам Рэспублікі Беларусь, або ў Рэспубліцы Польшча прысяжным перакладчыкам); у выпадку нараджэння у іншай дзяржаве – выдадзенае кампетэнтным органам дзяржавы нараджэння, легалізаванае ва ўсталяваным парадку і суправаджанае натарыяльна засведчаным перакладам на рускую або беларускую мову (+ ксеракопія);
- дакументы, якія пацвярджаюць скасаванне папярэдняга шлюбу – у выпадку, калі заяўнік раней знаходзіўся ў шлюбе (+ ксеракопія);
- дакументы, якія пацвярджаюць змену прозвішча заяўніка (у сувязі з заключэннем, скасаваннем шлюбу, пераменай) – у выпадку, калі заяўнік змяняў прозвішча, імя (+ ксеракопія);
- даведка аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, выдадзеная органам загс па месцы жыхарства (рэгiстрацыi) грамадзяніна ў Беларусі — для грамадзяніна, які мае рэгістрацыю (прапіску) на тэрыторыі Беларусі (+ ксеракопія);
- даведка польскага органа загса, якая пацвярджае адсутнасць запісу акта аб рэгістрацыі шлюбу (zaświadczenie o zamieszczonych lub niezamieszczonych w rejestrze stanu cywilnego danych dotyczących wskazanej osoby или zaświadczenie o stanie cywilnym) - для грамадзяніна, які знаходзіцца на сталым консульскім уліку ў Пасольстве або дакументаванага пашпартам серыі РР (+ ксеракопія);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Рэспублікі Польшча, які пацвярджае права на знаходжанне ў Рэспубліцы Польшча (+ ксеракопія);
- пашпарт або пасведчанне асобы (dowód osobisty) будучага мужа / жонкі (+ ксеракопія);
- поўная выпіска з запісу акта аб нараджэнні будучага мужа / жонкі у выпадку нараджэння у Рэспубліцы Польшча – поўны выпіс з акта аб нараджэнні (odpis zupełny aktu arodzenia без перакладу); у выпадку нараджэння у іншай дзяржаве – выдадзенае кампетэнтным органам дзяржавы нараджэння, легалізаванае ва ўсталяваным парадку і суправаджанае натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мовую (+ ксеракопія);
- Дакументы, якія пацвярджаюць скасаванне папярэдняга шлюбу – у выпадку, калі будучы муж / жонка раней знаходзіўся(лася) ў шлюбе (+ ксеракопія).
Консульскі збор за выдачу даведкі складае 50 еўра.
Заява лічыцца прынятай, калі пададзены ўсе вышэйпералічаныя дакументы, аформленыя належным чынам.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў i адмiнiстрацыi Рэспублікі Польшча польскія кампетэнтныя органы праінфармаваныя аб парадку выдачы i змесце даведкі.
Даведка выдаецца на рускай/ беларускай мовах у дзень падачы заявы.
Тэрмін дзеяння даведкі – 6 месяцаў.