Аб пацвярджэнні факту выдачы беларускім кампетэнтным органам вадзіцельскага пасведчання
Пацвердзіць факт выдачы беларускім кампетэнтным органам вадзіцельскага пасведчання і змешчаных у ім звестак дыпламатычнае прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь маюць права шляхам выдачы даведкі. Дадзеная даведка афармляецца пасля атрымання загранустановай пацвярджэння ад адпаведнага тэрытарыяльнага падраздзялення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, якая выдала вадзіцельскае пасведчанне (неабходныя дадзеныя запатрабуюцца загранустановай).
Тэрмін афармлення даведкі залежыць ад атрымання інфармацыі з адпаведнага тэрытарыяльнага падраздзялення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Інфармацыя аб этапах праходжання і разгляду заявы загранустановай не прадастаўляецца.
Заяўнік мае права асабіста звярнуцца ў замежную ўстанову па пытанні атрымання даведкі.
Для атрымання такой даведкі заяўнік таксама можа накіраваць па пошце (Пасольства адзначае праблемы пры дастаўцы карэспандэнцыі кур'ерскай службай Pocztex), у тым ліку пры пасярэдніцтве польскага кампетэнтнага органа, які ажыццяўляе абмен вадзіцельскага пасведчання, у замежную ўстанову згодна з консульскай акругай заяву, да якой прыкладаецца:
- ксеракопія дакумента, які сведчыць асобу (ідэнтыфікацыйнай карты, пашпарта) (старонак з персанальнымі дадзенымі на рускай/беларускай мовах і ў лацінскай транслітарацыі, з адзнакай аб рэгістрацыі ў Беларусі або аб пастаноўцы на пастаянны консульскі ўлік);
- ксеракопія вадзіцельскага пасведчання (з абаротам);
- пацвярджэнне аплаты консульскага збору за выдачу іншых даведак у памеры 50 еўра;
- канверт з маркай і зваротным адрасам заяўніка для накіравання аформленай даведкі (пры адсутнасці канверта атрыманне даведкі ажыццяўляецца асабіста заяўнікам у загранустанове пасля атрымання інфармацыі па тэлефоне ці электроннай пошце аб гатоўнасці даведкі).
Таксама рэкамендуецца ўказваць нумар тэлефона або адрас электроннай пошты для магчымай сувязі.
Просім улічваць, што ўсе банкаўскія і іншыя плацяжы, якія спаганяюцца за перавод грашовых сродкаў, аплачваюцца заяўнікам самастойна і не могуць уключацца ў консульскі збор. Консульскі збор павінен паступіць на рахунак замежнай установы ў поўным аб'ёме.
Асобы, якія пражываюць у Польшчы на тэрыторыі Велькапольскага, Заходнепаморскага, Куяўска-Паморскага, Лодзінскага, Любускага, Мазавецкага, Малапольскага, Ніжнесілезскага, Апольскага, Паморскага, Свентакшыскага, Сілезскага ваяводстваў (województwa Wielkopolskie, Zachodniopomorskie, Kujawsko-Pomorskie, Łódzkie, Lubuskie, Mazowieckie, Małopolskie, Dolnośląskie, Opolskie, Pomorskie, Świętokrzyskie, Śląskie) праводзяць аплату консульскага збору на рахунак Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча:
Bank Millenium
ul. Stanisława Żaryna 2A, 02-593 Warszawa
Rachunek: 86 1160 2202 0000 0001 4261 8744
Ambasada Republiki Białoruś
ul. Wiertnicza 58 02-952 Warszawa
Tytuł: BY і прозвішча заяўніка ў лацінскай транслітарацыі як указана ў вадзіцельскім пасведчанні.
Дакументы высылаюцца поштай ці кур'ерскай фірмай на адрас:
Ambasada Republiki Białoruś
ul. Wiertnicza, 58, 02-952, Warszawa.
Асобы, якія пражываюць у Польшчы на тэрыторыі Падляшскага
і Варміньска-Мазурскага ваяводстваў (województwa Podlaskie, Warmińsko-Mazurskie) праводзяць аплату консульскага збору на рахунак Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку:
Bank PEKAO S.A. w Białymstoku
Rachunek: 50 1240 5211 1978 0000 4927 9777
Konsulat Generalny Republiki Białoruś w Białymstoku
Tytuł: BY і прозвішча заяўніка ў лацінскай транслітарацыі як указана ў вадзіцельскім пасведчанні.
Дакументы высылаюцца поштай ці кур'ерскай фірмай на адрас:
Konsulat Generalny Republiki Białoruś w Białymstoku
Skwer Wolnej Białorusi,1, 15-080 Białystok.
Асобы, якія пражываюць у Польшчы на тэрыторыі Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў (województwa Lubelskie, Podkarpackie) производят оплату консульского сбора на счет Консульства Республики Беларусь в Бяла Подляске:
Powszechna Kasa Oszczędności Bank Polski SA
21-500 Biała Podlaska ul. Brzeska 27
Rachunek: 34 1020 4476 0000 8202 0359 7416
Konsulat Republiki Białoruś w Białej Podlaskiej
ul. Sitnicka, 77, 21-500 Biała Podlaska
Tytuł: BY і прозвішча заяўніка ў лацінскай транслітарацыі як указана ў вадзіцельскім пасведчанні.
Дакументы высылаюцца поштай ці кур'ерскай фірмай на адрас:
Konsulat Republiki Białoruś w Białej Podlaskiej
ul. Sitnicka, 77, 21-500 Biała Podlaska.
Даведка афармляецца на польскай мове на бланку загранустановы, падпісваецца кіраўніком загранустановы (загадчыкам консульскага аддзела), у яго адсутнасць – асобай, якая яго замяняе, змацоўваецца пячаткай загранустановы (консульскага аддзела) з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, змяшчае рэгістрацыйны нумар і дату выдачы.
Даведка афармляецца ў адным экзэмпляры і накіроўваецца загранустановай па адрасе ў Польшчы, які ўказаны на прыкладзеным канверце, альбо застаецца ў загранустанове да асабістага атрымання заяўнікам.
Рэкамендуем загадзя ўдакладняць парадак прыёму падобнай даведкі польскім кампетэнтным органам, г.зн. пры прад'яўленні заяўнікам або атрымання непасрэдна ад замежустановы па пошце.
Польскія кампетэнтныя органы паведамлены аб парадку выдачы названай даведкі і прыкладным яе ўзоры.