:

Інвестыцыйныя магчымасці

Национальное агентство инвестиций и приватизации

Национальный центр маркетинга и конъюнктуры цен

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, замежныя і сумесныя прадпрыемствы карыстаюцца шэрагам ільгот і прэферэнцый.
Фірмы, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Беларусі інвестыцыйную дзейнасць, вызваляюцца ад:
 — платы за заключэнне дагавораў арэнды зямельных участкаў;
 — зямельнага падатку на час будаўніцтва;
 — кампенсацыі страт сельскагаспадарчай вытворчасці ў сувязі з выняткам участку;
 — увазнога падатку на дабаўлены кошт і мытных пошлін на абсталяванне;
 — падатку на дабаўлены кошт пры бязвыплатнай перадачы маёмасці.
Акрамя гэтага, інвестар мае права на атрыманне зямельнага ўчастку без аўкцыёна, вылік у поўным аб’ёме падатку на дабаўлены кошт, што быў выплачаны пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекту, вызначэнне арганізацыі генеральнага падраду без правядзення таргоў.
Прадпрыемствы з колькасцю супрацоўнікаў меньш за 100 чалавек вызваляюцца ад падаткаў на прыбытак (за выключэннем дывідэндаў і каштоўных папер), акцызы, арэндную плату на зямлю, нерухомасць, а таксама ад экалагічнага падатку і мясцовых падаткаў і збораў. Замежныя прадпрыемства вызваляюцца ад падаходнага падатку.
Для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (г.зн. для прадпрыемстваў, не менш за 50% выручкі якіх атрымана з сельскай гаспадаркі) у Беларусі дзейнічае адзіны падатак у памеры 1% ад выручкі.
Сумесныя і замежныя прадпрыемствы, якія зарэгістраваныя і дзейнічаюць на тэрыторыі населеных пунктаў з колькасцю жыхароў менш за 50 тыс., на 7 гадоў вызваляюцца ад падаткаў на прыбытак ад уласнай вытворчасці і на нерухомасць, а таксама ад абавязковага продажу валюты, выплаты мытных пошлінаў і падаткаў пры ўвозе на тэрыторыю краіны сродкаў, прызначаных для фарміравання статутнага фонду.
Асобае месца ў прававой сістэме Беларусі займаюць свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ). У нашай краіне дзейнічаюць 6 свабодных эканамічных зон, якія размешчаны ў сталіцы і абласных цэнтрах: “Брэст”, “Гомель-Ратон”, “Мінск”, “Віцебск”, “Магілёў” і “Гроднаінвест”. Сёння Польшча ўваходзіць у “сямёрку” краін з найбольшым інвеставаннем у прадпрыемствы-рэзідэнты беларускіх СЭЗ (разам з Германіяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй, ЗША, Чэхіяй і Расіяй).
Рэзідэнты беларускіх СЭЗ, якія інвестуюць у вытворчасць экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі, карыстаюцца наступнымі льготамі:
 — зніжэнне падатку ад прыбытку на 50%;
 — вызваленне ад падаткаабкладання прыбытку ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці на 5 гадоў;
 — памер падатку на дабаўлены кошт адносна рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі імпартазамяшчальных тавараў роўны 10%;
 — вызваленне ад падатку на нерухомасць;
 — вызваленне ад платы за заключэнне дагавора арэнды зямельнага ўчастка;
 — фінансаванне будаўніцтва інфраструктуры за бюджэтныя сродкі (пры памеры інвестыцый звыш за 10 млн. долараў);
 — карыстанне мытнай працэдурай СЭЗ.
Дзяржаўным прыярытэтам інвестыцыйнай палітыкі Беларусі з’ўляецца прыцягненне інвестыцыйных рэсурсаў, у першую чаргу, у вытворчую сферу для рэалізацыі праектаў з высокімі тэхналогіямі. У Беларусі паспяхова функцыянуе Парк высокіх тэхналогій (ПВТ), які займаецца распрацоўкай шырокага спектру праграмнага забеспячэння і інфармацыйных сістэм. Сярод рэзідэнтаў парка прадстаўлены кампаніі з Еўрасаюза, ЗША, Кітая і іншых краін свету.
Да фірмаў, што займаюцца распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў ПВТ, прымяняецца адзіны падатак у памеры 1% ад выручкі. Яны вызваляюцца ад падаткаў на прыбытак, на дабаўлены кошт, а таксама ад афшорнага збору і ад мытных пошлін і падаткаў пры ўвозе на тэрыторыю краіны тавараў, неабходных для ажыццяўлення дзейнасці прадпрыемства. Падаходны падатак для працаўнікоў устанаўліваецца ў памеры 9%. Падаткі на дывідэнды, роялці – 5%. Рэзідэнты ПВТ звольнены ад абавязковага продажу замежнай валюты.
Асаблівай увагі заслугоўвае тое, што сёння для польскага бізнэсу, які інвестуе сродкі ў эканоміку Беларусі, маецца магчымасць свабоднага і безбар’ернага выхаду на рынкі Расіі і Казахстана (разам – больш за 150 млн. спажыўцоў), дзякуючы інтэграцыйным структурам (Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора), у якія ўваходзіць Беларусь разам з гэтымі краінамі.
Сфарміравана і пастаянна абнаўляецца база даных інвестыцыйных праектаў беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у прыцягненні замежных інвестыцый.
Праводзіцца работа па прыцягненні сродкаў замежных крэдытных ліній пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыйныя мерапрыемствы па атрыманню Рэспублікай Беларусь суверэннага крэдытнага рэйтынгу.


 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці