Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Супрацоўніцтва ў сферах культуры, навукі і адукацыі Навука

Навука

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Польшча ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дагаворам паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, падпісаным 18 лістапада 1992 года.

У адпаведнасці з Дагаворам створана і працуе Міжурадавая беларуска-польская камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. На пасяджэннях камісіі абмяркоўваюцца пытанні распрацоўкі сумесных праектаў навукова-тэхнічнага супрацоўнітцва, іх фінансаванне, а таксама зацвярджаецца беларуска-польская праграма навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Асноўнымі прыарытэтнымі напрамкамі супрацоўнітцва з’яўляюцца фундаментальныя даследаванні, новыя матэрыялы, матэрыялы для электронікі, машынабудаўніцтва і транспарт, аграпрамысловыя тэхналогіі. Пры гэтым улічваюцца нацыянальныя прыарытэты развіцця эканомік, а таксама еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы.

Беларускія і польскія вучоныя супрацоўнічаюць таксама ў рамках Рамачнай Праграмы Еўрапейскага Саюза “Гарызонт-2020”, якая прыйшла на змену Сёмай рамачнай праграме ЕС.

З 2015 года на базе інстытута еўрапеістыкі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіцца міжнародная канферэнцыя “Беларусь і Польшча ў сучаснай Еўропе”, у якой прымаюць удзел вучоныя і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, бізнеса, сацыяльнай і культурнай сфер абедзвюх краін. Асноўныя тэмы для абмеркавання – роля Беларусі і Польшчы на фоне інтэграцыйных працэсаў у Еўропе, двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах гаспадаркі і бяспекі, а таксама палітычный і грамадска-культурнай сферах.

Актыўна рэалізуецца ўзаемадзеянне з арганізацыямі Польшчы на ўзроўні інстытутаў і цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У лютым 2019 г. падчас візіту ў Польшчу Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіча адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Польская акадэміі навук Е.Душыньскім, падчас якой быў абмеркаваны шырокі дыяпазон узаемных зацікаўленасцяў і патэнцыйных сумесных праектаў.

Беларускія навукоўцы і даследвальнікі актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах навуковага характару, якія праводзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Унікальным навуковым форумам беларускіх і польскіх навукоўцаў з’яўляецца канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”, якая штогод ладзіцца па чарзе ў гарадах Гродна і Беластоку.