Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны

Двухбаковыя адносіны

 Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай устаноўлены 2 сакавіка 1992 года.

У лістападзе 1990 года адбыўся першы візіт у Мінск польскага Міністра замежных спраў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі і прызнання яе Польшчай у кастрычніку 1991 года была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседcтве, узаемазразуменні і супрацоўніцтве, а 23 чэрвеня 1992 года – базавы палітычны прававы акт – Дагавор аб добрасуседcтве і дружалюбным супрацоўніцтве. У 1992 годзе бакі заключылі шэраг пагадненняў у такіх канкрэтных сферах, як міжнародныя перавозкі, пазбяганне двайнога ападаткавання, абарона інвестыцый, пагранічныя пераходы і г.д.

У сакавіку 1996 года адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Польшчы. У 2003 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбылася яшчэ адна сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Польшчы, якая дала імпульс да супрацоўніцтва дзвюх краін ў шэрагу напрамкаў, перш за ўсё ў эканамічнай сферы. У выніку, у 2003-2005 гадах адбыліся сустрэчы, перамовы прем’ер-міністраў, сакратароў саветаў бяспекі, віцэ-прэм’ераў, міністраў замежных спраў, эканомікі, транспарту, будаўніцтва, інфраструктуры, кіраўнікоў памежных і мытных служб, якія насілі як рабочы, так і нефармальны характар.

У 2008-2009 гадах адбыўся шэраг сустрэч на ўзроўнях намеснiкаў прем’ер-міністраў і міністраў замежных спраў.

У верасні 2009 года прем’ер-міністры Беларусі і Польшчы сустрэлiся ў Гданьску. 

У лютым 2010 года Міністр замежных спраў Беларусі наведаў Варшаву, у лістападзе адбыўся візіт у Мінск Міністра замежных спраў Польшчы.

У жніўні 2014 года адбыўся візіт у Польшчу Міністра замежных спраў Беларусі. 

Намеснікі прем’ер-міністраў Беларусі і Польшчы ў 2014 годзе сустракаліся двойчы: у Брэсце падчас беларуска-польскага форума “Добрасуседства” і ў Варшаве на пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Польскай Камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і на Беларуска-Польскім інвестыцыйным форуме.

У сакавіку 2016 года Беларусь наведаў Міністр замежных спраў Польшчы, у кастрычніку адбыўся візіт у Варшаву Міністра замежных спраў Беларусі.

Паміж Беларуссю і Польшчай створаны шэраг двухбаковых міжурадавых механізмаў супрацоўніцтва, якія ўжо паказалі сваю эфектыўнасць (Камісія па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Трансгранічная камісія, Камісія па справах культурна-гістарычнай спадчыны і інш.). Адбываюцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, апошнія – у ліпені 2016 года ў Варшаве на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Беларусь зацікаўлена ў сяброўскіх і добрасуседскіх адносінах з Польшчай і іх развіцці па ўсіх напрамках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, культурным, навуковым і г.д.