Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Супрацоўніцтва ў сферах культуры, навукі і адукацыі Адукацыя

Адукацыя

Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі з Рэспублікай Польшча ажыццяўляецца на падставе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Ўрадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі (2016) і Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, роўнасці вучоных ступеней і ступеней у галіне мастацтва (2005).

У адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве дзейнічае сумесная кансультацыйная камісія, якая каардынуе работу школ для польскай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай меншасці ў Рэспубліцы Польшча.

Міністэрствам адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў Польшчы, з удзелам Падляскага куратара асветы, дырэктароў і настаўнікаў школ беларускай нацыянальнай меншасці, а таксама самаўрадаў распрацавана і прынята Стратэгія развіцця адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы (11.02.2014). Дакумент уключае ў сябе аналіз сітуацыі вакол адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама прапановы рашэнняў, якія дапамогуць узмацніць пачуцці культурнай і моўнай тоеснасці вучняў беларускай меншасці ад дзіцячага садка да вышэйшай адукацыі.

Значна актывізавана праца па ўмацаванню прамых сувязей паміж навучальнымі ўстановамі дзвюх краін. Практычна ўсе вузы Беларусі ў той ці іншай форме падтрымліваюць кантакты з навучальнымі і навуковымі ўстановамі Польшчы. Так, на сённяшні дзень 51 вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь падпісала 156 дагавораў аб супрацоўніцтве з 133 польскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, пры гэтым некаторыя беларускія вузы маюць па 10 і больш двухбаковых дамоў.

Актыўна развіваецца супрацоўнітва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны з Беластоцкім, Гданьскім, Люблінскім, Торуньскім, Ягелонскім універсітэтамі, Прыродна-гуманітарным універсітэтам у г.Седльцы, Каталіцкім універсітэтам Яна Паўла II у г.Любліне.

Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай адукацыі”