Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Рэгіянальнае супрацоўнітва

Рэгіянальнае супрацоўнітва

Па стане на 2016 год падпісана 82 дамовы аб партнёрскіх адносінах і супрацоўніцтве і 3 пагадненні аб намеры супрацоўніцтва паміж рознымі гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Польшчы. 

З улікам усталявання цесных кантактаў паміж адміністрацыямі гарадоў-партнёраў пашыраюцца таксама кантакты ў арганізацыі і правядзенні эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных, культурных, адукацыйных, дабрачынных, спартыўных, турыстычных мерапрыемстваў.

Прапрацоўваецца падпісанне наступных дагавораў аб супрацоўнітцве:
 - Смаргоньскі раён (Гродзенская вобласць) – Гайнаўскі павет;
 - г. Смаргонь (Гродзенская вобласць) – г. Мінск Мазавецкі;
 - г. Скідзель (Гродзенскі раён) – гм. Саколка;
 - г. Ашмяны (Гродзенская вобласць) – г. Мінск Мазавецкі;
 - Заводскі раён г.Мінска – Ніжнесілезскае ваяводства і г.Вроцлаў.

17-18 снежня 2015 г. у г.Гродна адбылося Трэцяе спатканне гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы. Галоўнымі тэмамі мерапрыемства былі супрацоўніцтва ў розных галінах гаспадаркі, сацыяльным сектары, а таксама сумесны ўдзел у міжнародных праектах, накіраваных на двухбаковае ўзаемадзеянне на карысць грамадзян, рэгіёнаў і краін.

Спіс рэгіёнаў і гарадоў Беларусі, якія падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі і гарадамі Польшчы