Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны Супрацоўніцтва ў сферах культуры, навукі і адукацыі Культура

Культура

Адным з галоўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы зяўляецца ўзаемадзеянне ў культурнай сферы, якое ажыццяўляецца на падставе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі ад 27 лістапада 1995 года і Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ад 25 сакавіка 1995 года.

У рамках культурнага ўзаемадзеяння ў 2013 годзе ўпершыню за апошнія 17 гадоў праведзены Дні культуры Беларусі ў Польшчы. Знакавымі культурнымі акцыямі, якія праходзілі на тэрыторыі Польшчы ў апошні час, сталі выступленні Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага аркестра ім. І.Жыновіча, Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, фальклорнага гурту Белдзяржфілармоніі “Купалінка”, маштабная прэзентацыя на пляцоўках польскай сталіцы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, а таксама беларускай кухні.

З 2015 года ў супрацоўніцтве з Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей рэалізуецца новы праект па прэзентацыі творчасці калектываў розных нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Беларусі. Асноўнай яго мэтай з’яўляецца дэманстрацыя міжнацыянальнага міру і згоды, талерантнасці і гасціннасці Беларусі, дзе розныя нацыянальнасці знайшлі свой дом і маюць магчымасць захоўваць і развіваць сваю культуру і традыцыі.

Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Беларусі ў Польшчы на пастаяннай аснове праводзяцца выставы з фондаў беларускіх музеяў: Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Мемарыяльных комплексаў “Брэсцкая крэпасць – герой” і “Хатынь”, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.Глебава, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка, Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі, выставы вядомых і маладых беларускіх мастакоў. Беларускія мастакі актыўна прымаюць удзел у разнастайных пленэрах і мастацкіх сімпозіумах на тэрыторыі Польшчы, дэманструюць высокі майстэрскі ўзровень.

Важную ролю ў міжкультурным дыялоге адыгрываюць беларускія музычныя і танцавальныя калектывы, якія часта выступаюць у Польшчы. Гэта не толькі фальклорныя ансамблі з усіх рэгіёнаў Беларусі, але і сімфанічныя аркестры, класічныя музычныя адзінкі, між іншым — з ліку студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Працягваецца рэалізацыя шэрагу традыцыйных творчых праектаў для дзяцей, у тым ліку Агульнапольскага конкурсу для дзяцей і моладзі “Пазнай Беларусь”, які штогод налічвае звыш 200 удзельнікаў.

Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Цэнтрам праваслаўнай культуры імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Варшаве, а таксама Цэнтрам праваслаўнай культуры ў Беластоку, на базе якіх з благаслаўлення Праваслаўнага мітрапаліта Варшаўскага і ўсея Польшчы Савы праводзяцца прэзентацыі праваслаўных традыцый Беларусі.

У мэтах разгляду актуальных пытанняў захавання гістарычнай і культурнай спадчыны створана беларуска-польская кансультацыйная камісія па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сумесныя праекты рэалізуюцца па наступным асноўным напрамкам дзейнасці камісіі: нерухомыя і рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці, бібліятэчная справа, архіўныя матэрыялы і зводы, музейная дзейнасць.

Сёння культурныя кантакты паміж Беларуссю і Польшчай ажыццяўляюцца, у тым ліку на ўзроўні непасрэднага супрацоўніцтва паміж асобнымі арганізацыямі і выканаўцамі. Рэалізуюцца пагадненні аб супрацоўніцтве паміж 16 беларускімі і польскімі ўстановамі культуры, да падпісання рыхтуюцца новыя.

У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны 2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры.

Міжнародныя мерапрыемствы Беларусі ў галіне культуры ў 2016 г. – Годзе культуры