Сейчас в Минске
Погода в городах Беларуси
Галоўная › Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы › Напрамкі дзейнасці
Гісторыя, цэлі і напрамкі дзейнасці
Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве створаны ў ліпені 2008 года пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Прававымі падставамі для стварэння цэнтра з’яўляюцца:
- Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;
- Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі ад 27 лістапада 1995 года.
Мэты дзейнасці:
- прадстаўленне і папулярызацыя культурнай спадчыны і сучаснай культуры і мастацтва Беларусі, інфармацыі аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці беларускай дзяржавы;
- садзейнічанне развіццю беларуска-польскага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйных галінах шляхам пашырэння кантактаў і супрацоўніцтва з творчымі і культурна-адукацыйнымі ўстановамі і грамадскасцю абедзвюх дзяржаў.
У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве:
- папулярызуе веды аб культуры, навуцы, адукацыі, а таксама гістарычных і сучасных дасягненнях Беларусі;
- спрыяе і забяспечвае пашырэнне культурнай прысутнасці ў Рэспубліцы Польшча за кошт рэалізацыі разнастайных культурна-адукацыйных праграм, культурных, навуковых, адукацыйных і іншых мерапрыемстваў (выстаў, паказаў кінафільмаў, выступленняў артыстаў, канцэртаў, тэатральных прадстаўленняў, фестываляў, творчых майстар-класаў, семінараў, канферэнцый і інш.);
- стварае свае бібліятэкі і забяспечвае іх даступнасць для зацікаўленых арганізацый і асобных грамадзян Рэспублікі Польшча;
- стварае інфармацыйна-даведачныя фонды і банкі дадзеных па пытаннях культуры, навукі, адукацыі, навукова-тэхнічнага і эканамічнага развіцця абедзвюх дзяржаў, праводзіць канферэнцыі, семінары, кансультацыі па праблемах культурнага, навуковага, гуманітарнага і дзелавога супрацоўніцтва;
- супрацоўнічае і аказвае садзейнічанне ў дзейнасці беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча і польскай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь;
- стварае курсы па вывучэнні мовы і культуры сваёй дзяржавы, аказвае кансультацыйную і метадычную дапамогу работнікам культуры, навукі і адукацыі абедзвюх дзяржаў;
- выдае і распаўсюджвае праграмы сваёй дзейнасці, бюлетэні і іншыя матэрыялы ў галіне беларускай і польскай культуры, навукі, адукацыі, турызму, гуманітарнага супрацоўніцтва;
- спрыяе развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, недзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі, пабрацімскіх адносін і партнёрскіх сувязяў паміж гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Польшчы.